14 чэрвеня 2025, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных справаў Польшчы: Пуцін разумее мову сілы і грошай

9
Міністр замежных справаў Польшчы: Пуцін разумее мову сілы і грошай

Радаслаў Сікорскі выступіў за жорсткія санкцыі супраць РФ.

20 траўня міністры краінаў ЕЗ на сустрэчы ў Брусэлі ўхвалілі 17-ы пакет санкцый у дачыненні да РФ.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў падчас сустрэчы міністраў краінаў ЕЗ, што ён выступае за жорсткія санкцыі супраць Пуціна, каб прымусіць яго безумоўна спыніць агонь і пачаць перамовы з Украінай.

«Калі прэзідэнт Трамп нарэшце прызнае, што Уладзімір Пуцін гуляе з ім у коткі-мышкі, марудзіць час і насамрэч не імкнецца да спынення агню, то можна ўвесці жорсткі пакет санкцый сенатара ЗША Ліндсі Грэма. Калі гэта адбудзецца, мы, як Еўрапейскі Звяз, не павінны аказацца горшымі».

Сенатар Ліндсі Грэм – праўкраінскі рэспубліканец – хоча зруйнавальных санкцый супраць Расеі, калі Пуцін не пастановіць спыніць вайну.

Сікорскі мяркуе, што стратэгія ЕЗ павінна быць «выяўленая на мове, якую зразумее Уладзімір Пуцін»: «Ён разумее толькі мову самай жорсткай сілы і фінансаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках