15 чэрвеня 2025, Нядзеля, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца

7
У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца

Дзеці сваёй дабрынёй скарылі сацсеткі.

У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы паджыламу мужчыну, які ўпаў, падняцца.

Справа была каля адной з наваполацкіх цэркваў. Мужчына падымаўся па лесвіцы, упаў і не змог падняцца сам. Гэта заўважылі мясцовыя хлопцы.

На відэа, якое сабрала ўжо амаль 600 тысяч праглядаў у ціктоку, бачна, як да мужчыны падышоў хлопчык. Самастойна падняць дарослага ён не мог. Таму арганізаваў старэйшых хлопцаў. Агульнымі намаганнямі дзеці змаглі дапамагчы мужчыну падняцца на ногі і давялі яго да дзвярэй храма.

Ролік сабраў больш за 3500 каментароў. У асноўным, захопленых. Гледачы захапляюцца хлопцамі, пішуць, што яшчэ нічога не страчана. А хтосьці адзначыў, што «моладзь душэўная і дабрэйшая за нас».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках