27 чэрвеня 2025, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі «шэнгенцаў» атрымалі беларусы ў 2024-ым годзе

Стала вядома, колькі «шэнгенцаў» атрымалі беларусы ў 2024-ым годзе

Якія краіны іх часцей выдаюць?

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі амаль 157 тысяч шэнгенскіх віз. Але гэта без уліку Грэцыі, Гішпаніі і Харватыі, якія выдаюць візы праз расейскія дыппрадстаўніцтвы. Візавую статыстыку, як звычайна, апублікавала Еўракамісія.

Топ - 5 краін, якія выдалі беларусам найбольшую колькасць віз, у цэлым не змяніўся. Гэта: Нямеччына - 50 459, Італія — 49 588, Польшча — 20 952, Вугоршчына — 13 953 і Францыя — 11 889.

Гэтая статыстыка ўключае ў сябе толькі «чысты Шэнген» — гэта значыць візы тыпу С, а нацыянальныя візы тыпу D яна не ўлічвае. ЕК таксама не падае інфармацыю аб мэтах візіту. Турыстычныя, гасцявыя і іншыя віды віз аб'яднаныя ў адной лічбе.

З тэндэнцый мінулага года можна адзначыць, што практычна ўсе асноўныя краіны, дзе беларусы звыклі атрымліваць візы, зменшылі іх выдачу. Акрамя Італіі, якая павялічыла колькасць выдадзеных віз больш чым на 10%. А, напрыклад, Польшча скараціла прыкладна на траціну.

Акрамя таго, рэзка ўзрасла дзель адмоў. Напрыклад, пры атрыманні нямецкай «Шэнгена» — да 2,6%, вугорскага — да 2,3%, а Францыя адмаўляла беларусам і зусім у 6,2% выпадкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках