«Банкамат «з'еў» частку грошай, і яны зніклі»
3- 20.05.2025, 9:56
- 5,112

Дзіўная гісторыя са збоем банкамата.
Мянчук сцвярджае, што спрабаваў папоўніць карту праз банкамат, але грошы ў літаральным сэнсе зніклі.
- Банкамат «з'еў» частку грошай, і яны зніклі. Скаргі нічога не далі, - расказаў журналістам Onliner мянчук.

У банка ёсць сваё тлумачэнне: там пацвердзілі, што банкамат сапраўды зафіксаваў няўдалую аперацыю папаўнення карты на імя чытача. Але, паводле версіі банка, прылада вярнула ўсю суму, якую кліент паклаў у купюрапрыёмнік.
У банку паведамілі, што некалькі разоў праверылі банкамат, у тым ліку пералічылі гатоўку ўнутры яго і зверылі са звесткамі аналітычнага ўліку банка, — ніякіх разыходжанняў не было, па-за касетай банкамата грошай таксама не знайшлі.
Са слоў кліента, гаворка пра страчаныя 200 рублёў, але ў банку гэта пацвердзіць не змаглі.
- З відэаназірання, устанавіць дакладную суму ўнесеных грашовых сродкаў не магчыма, - гаворыцца ў адказе банка.