У Віцебскай вобласці заўважылі рэдкія аблокі
- 16.05.2025, 21:05
- 4,988

Фотафакт.
У Глыбоцкім раёне 16 траўня заўважылі рэдкія аблокі, якія знешне нагадваюць вымя жывёлаў. Фота аблокаў даслала чытачка Smartpress.by Алена.
Яна расказала, што здымка зробленая ў вёсцы Зябкі. Надвор'е ў той момант было вельмі зменлівае – то свяціла сонца, то ішоў дождж.

«Паднімаю галаву ўверх – а там такія аблокі незвычайныя. Неба было настолькі нязвыклым, што нават страшна крыху стала. Мудрагелістыя аблокі з'явіліся раптам – і хутка растварыліся», – падзялілася ўражаннямі Алена.
У Белгідрамеце ўдакладнілі, што гэта слаіста-кучавыя вымепадобныя аблокі (Stratocumulus mammatus) – і яны «дастаткова рэдкія».
