Макрон падчас размовы з Трампам падкрэсліў, што РФ праігнаравала патрабаванні ЗША
3- 16.05.2025, 19:17
- 6,812

Еўрапейскія лідары правялі тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША.
Падчас размовы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падкрэсліў, што Расея праігнаравала патрабаванні ЗША аб перамовах і спыненні агню. Яго цытуе BFM TV.
«У нас была дыскусія з прэзідэнтам Трампам аб тым, што недапушчальна, каб Расея не рэагавала на патрабаванні, якія выстаўляюць амерыканцы, падтрымліваюць Украіна і еўрапейцы. Ні спынення агню, ні сустрэчы на ўзроўні прыняцця пастаноў», - выказаўся Макрон.
Тым часам прэм'ер Вялікай Брытаніі Кір Стармер у сваю чаргу заявіў, што Расея прадэманстравала непрымальную пазіцыю на перамовах з Украінай у Стамбуле. Яго польскі калега Дональд Туск дадаў, што расейскі бок «не праявіў добрай волі, не збіраўся весці перамовы ў прысутнасці амерыканскага боку і выставіў абсалютна непрымальныя ўмовы».