Politico: ЕЗ разглядае ўвядзенне поўнага гандлёвага эмбарга супраць Расеі
18- 16.05.2025, 13:15
- 14,138

Мэта - нанесці «накаўнт-удар» па расейскай эканоміцы.
Пасля адмовы Расеі ад 30-дзённага спынення агню на фронце поўнае гандлёвае эмбарга з'яўляецца адным з варыянтаў ціску на Маскву.
Пра гэта паведамляе Politico.
На думку дыпламатаў, пасля адмовы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ад рэжыму цішыні, лідары Еўрапейскага звязу (ЕЗ) і Брытаніі шукаюць спосабы нанесці "накаўт-удар" па расейскай эканоміцы.
Як піша Politico, план, які абмяркоўваецца, натхняецца прапановай рэспубліканца Ліндсі Грэма, які прапанаваў накласці 500% санкцыі супраць расейскага экспарту. Патэнцыйныя меры супраць Масквы могуць уключаць тарыфы на расейскі экспарт ці ж поўнае гандлёвае эмбарга.
Нягледзячы на тое, што Грэму наўрад ці ўдасца атрымаць падтрымку з боку кіраўніка Белага дома Дональда Трампа ў пытанні санкцыйных абмежаванняў супраць Расеі, прыхільнікі Украіны могуць прасунуць уласны "мегапакет" без удзелу ЗША.
Politico дадае, што сёння, 16 траўня, краіны ЕЗ і іх суседзі, сярод якіх Украіна і Вялікабрытанія, збіраюцца ў Албаніі на шосты саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС).
Еўрапейская палітычная супольнасць
ЕПС - гэта створаная ў 2022-м платформа для палітычнага і стратэгічнага дыялогу наконт будучыні Еўропы. Ініцыятыва ўзнікла пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
Першае пасяджэнне ЕПС адбылося ў кастрычніку 2022-га ў Празе, дзе сабраліся прадстаўнікі 44 еўрапейскіх краін, а таксама старшыні Еўрапейскай Рады і Еўрапейскай Камісіі.
«Прыйшла спякота!»
Беларусы масава змясцілі допісы ў сацсетках пра гарачыя батарэі ў кватэрах.
На відэаплатформе ў TikTok беларусы, якім пашчасціла жыць у гарадах, улады якіх надумалі аднавіць падачу ацяплення ў жылфондзе праз анамальна халодны травень, пачалі актыўна выхваляцца кадрамі з гарачымі батарэямі ў сваіх кватэрах, піша “Тэлеграф”.
Ролікі са шчаслівымі ўладальнікамі гарачых батарэй выкладвалі жыхары самых розных беларускіх рэгіёнаў - і Гомельскай, і Віцебскай, і менскай абласцей. «Прыйшла спякота!» - канстатавалі аўтары пад бадзёрую вясёлую музыку, тады як гледачам з іншых гарадоў, дзе мясцовая адміністрацыя не наважылася на аднаўленне ацяпляльнага сезона ў жылфондзе, заставалася толькі ціха пазайздросціць.
Там жа, дзе мясцовыя ўлады аднавілі падачу цяпла толькі ў сацыяльна значных аб'ектах (гэта значыць у дзіцячых садах, школах, бальніцах, паліклініках і гэтак далей), людзі пачалі "затрымлівацца на працы", з гумарам адзначыла аўтарка аднаго з ролікаў.
“Шчыра? Я не хачу ісці дадому - там холадна, а тут – цёпла”, - прызналася жыхарка Жлобіна.
Зрэшты, мяркуючы з каментароў, далёка не ўсе разглядаць халодны травень як сур'ёзную праблему.
“Радуйцеся! Хутка +40, вось тут дакладна нікуды не схаваешся, голым не выйдзеш, зараз хоць адзецца можна”, - напісала пад адным з відэа адная глядачка.