29 траўня 2025, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Пуцін перадаў сігнал Зяленскаму

7
The Times: Пуцін перадаў сігнал Зяленскаму

Крэмль настроены працягваць вайну ва Украіне.

Сустрэча Зяленскага і Пуціна сарвалася. Чаго хоча дыктатар

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін настроены працягваць вайну ва Украіне любой цаной.

Аб гэтым піша The Times.

"Пастанова Пуціна не ўдзельнічаць у перамовах, магчыа, была няяўным сігналам таго, што ён не зацікаўлены ў сустрэчы з Зяленскім, хіба што для прыняцця яго капітуляцыі", - гаворыцца ў матэрыяле.

Са звестак выдання, Пуціна не турбуюць пагрозы еўрапейскіх лідараў узмацніць санкцыі супраць Масквы і павялічыць пастаўкі зброі Украіне.

“Напраўду, было малаверагодна, што нават асабістыя перамовы паміж Пуціным і Зяленскім у Турцыі прывядуць да ўстойлівага спынення агню, не кажучы ўжо пра пагадненне аб спыненні вайны. ... Няма ніякіх прыкмет таго, што Пуцін, былы афіцэр КДБ, які кіруе Расеяй 25 гадоў, гатовы адступіць ад таго, што ён разглядае як сваю гістарычную місію - заваяваць Украіну”, - піша аўтар.

Пакуль застаецца невядомым тое, як Трамп адрэагуе на няўдалую сустрэчу.

“Ці абвінаваціць ён Пуціна ў зрыве магчымасці для міру? Ці зноў скіне свой гнеў на Зяленскага, калі той адмовіцца сесці за стол перамоў з дэлегацыяй Расеі?” - дадае выданне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках