Макрон заявіў аб перадачы Украіне буйной партыі САУ CAESAR
9- 14.05.2025, 12:38
- 6,460

Будуць перададзеныя ўсе вырабленыя ў 2025-м годзе артылерыйскія ўстаноўкі.
Усе вырабленыя ў 2025 годзе колавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі CAESAR будуць перададзеныя Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на тэлеканале TF1Info.
Падчас уключэння з Украіны Макрон пачуў словы байца 65-й брыгады Дзмітрыя з пазыўным «Танцор», проста з перадавой.
«Мы ўсе стаміліся, нам вельмі не стае дапамогі, мы хочам, каб гэта ўсё як мага хутчэй скончылася, але выбіць іх мы можам толькі сілай», - сказаў ён.
Макрон адказаў: «Я адчуваю бязмежную павагу і захапленне да ўкраінскага народу і жаўнераў».
Раней паведамлялася, што ў Францыі ўдвая павялічаць вытворчасць САУ Caesar праз вайну ва Украіне.