23 траўня 2025, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эканамічная газета» спыніла існаванне

4
«Эканамічная газета» спыніла існаванне

Яна выдавалася 33 гады.

Сход акцыянераў ЗАТ «Белбізнеспрэс», які з'яўляецца заснавальнікам і выдаўцом «Эканамічнай газеты», прыняў пастанову спыніць яе выпуск з ліпеня гэтага года, паведамляецца на сайце выдання.

Журналісты ўзгадваюць, як было заснавана выданне.

«Пачатак 90-х мінулага стагоддзя. У эканамічнай сферы адбываецца рэвалюцыйная трансфармацыя. Зараджаюцца і набіраюць сілу рынкавыя дачыненні. Гэта значыць, што гаспадарчае жыццё павінна зараз ісці паводле новых правіл. А як, дзе аператыўна атрымаць неабходныя нарматыўна-прававыя дакументы? Ні адпаведных выданняў, ні тым больш парталаў - сайтаў не было ў той час.

Велізарны грамадскі запыт на такую крыніцу інфармацыі і прадвызначыў з'яўленне «Эканамічнай газеты» (з 1992 да 2005 год — «Нацыянальная Эканамічная газета»).

Дакументы, каментары да іх, тлумачэнні складаных пытанняў гаспадарчай дзейнасці, якія многія гады друкаваліся на старонках газеты, забяспечылі выданню папулярнасць (разавы тыраж даходзіў да сарака з гакам тысяч асобнікаў) і ўдзячнасць чытацкай аўдыторыі», — адзначаюць выдаўцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках