28 траўня 2025, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Расея завербавала праз тэлеграм выканаўцаў для падпалу ГЦ у Варшаве

5
Сікорскі: Расея завербавала праз тэлеграм выканаўцаў для падпалу ГЦ у Варшаве
Радаслаў Сікорскі

Яны атрымлівалі плату за падпал.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што за маштабным пажарам у адным з гандлёвых цэнтраў Варшавы стаяць расейскія спецслужбы.

Пра гэта ён сказаў у каментары BBC (пераклад — censor.net.

Са слоў Сікорскага, Масква вербавала выканаўцаў злачынства праз мэсэнджар тэлеграм, а выканаўцы атрымлівалі плату за падпал. Пажар, які адбыўся ў траўні 2024 года на Марывільскай вуліцы, знішчыў блізу 1400 малых бізнэсаў, пераважна звязаных з в'етнамскай грамадой. У выніку інцыдэнту, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

"Гэта абсалютна непрымальна", - падкрэсліў Сікорскі, адзначыўшы, што ў якасці адказу Польшча закрыла другое расейскае консульства, гэтым разам у Кракаве. Цяпер у краіне засталося толькі адно консульства РФ, акрамя амбасады ў Варшаве. Яшчэ адну расейскую місію ў Познані закрылі ў 2023 годзе праз акты сабатажу і кібератакі.

Сікорскі таксама заявіў, што Польшча гатовая да далейшых крокаў у выпадку працягу гібрыднай агрэсіі з боку Расеі, аднак выказаў надзею, што разрыву дыпламатычных сувязяў атрымаецца пазбегнуць.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Расея стаіць за падпалам гандлёвага цэнтра ў Варшаве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках