Пажар у доме прэм'ера Брытаніі: затрыманы падазраваны ў наўмысным падпале
5- 13.05.2025, 10:48
- 5,220

Разглядаецца магчымая сувязь з яшчэ адным інцыдэнтам у Лондане.
У Лондане праваахоўнікі затрымалі 21-гадовага мужчыну, якога падазраюць у падпале дома, звязанага з прэм'ер-міністрам Брытаніі Кірам Стармерам.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Са звестак следства, на працягу дня былі ўчыненыя падпалы ўваходных дзвярэй двух дамоў у Паўночным Лондане.
Адзін з іх, як мяркуюць праваахоўнікі, належыць Стармеру і цяпер здаецца ў арэнду. Інцыдэнты адбыліся ў нядзелю і ўночы ў панядзелак.
Таксама разглядаецца магчымая сувязь з яшчэ адным пажарам у аўтамабілі, які адбыўся раней у тым жа раёне.
У паліцыі пацвердзілі, што затрыманы падазраецца ў падпале з мэтай стварэння пагрозы жыццю.
Яго ўзялі пад варту ў аўторак, 13 траўня. Пацярпелых у выніку пажараў не было, аднак пашкоджаны ўваход у будынак.
З-за таго, што маёмасць звязана з публічнай асобай, расследаванне вядзе Контртэрарыстычнае камандаванне. Усе тры інцыдэнты пакуль разглядаюцца як падазроныя.
Нагадаем, што ў панядзелак адбыўся пажар у доме прэм'ера Вялікабрытаніі Кіра Стармера.
Прычына ўзгарання была невядомая, але ў паліцыі пацвярджалі, што ніхто не пацярпеў.