31 траўня 2025, Субота, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў пра рэвалюцыю ў ЗША

17
Трамп заявіў пра рэвалюцыю ў ЗША
Дональд Трамп

Фінансавую.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дзякуючы ягонаму прыходу да ўлады і тарыфнай палітыцы цяперашняй адміністрацыі адбылася фінансавая рэвалюцыя, і ў эканоміку ЗША пацяклі трыльёны даляраў.

Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social. "Толькі за тры месяцы ў ЗША ўліліся трыльёны даляраў (а такім чынам, і рэкордная колькасць працоўных месцаў), — адзначыў Трамп, — гэта дзякуючы маёй тарыфнай палітыцы і нашай вялікай перамозе на выбарах 5 лістапада”.

Са слоў прэзідэнта ЗША, “вельмі тупыя дэмакраты прыкладаюць усе намаганні, каб ачарніць тое, што адбываецца".

“Яны цалкам звар'яцелі і страцілі ўсялякі давер. Гэта фінансавая рэвалюцыя, і яны зазнаюць паразу", - дадаў ён.

Пры гэтым прэзідэнт не падаў канкрэтных звестак у пацвярджэнне слоў аб “трыльёнах даляраў” або рэкордных працоўных месцах.

Афіцыйныя звесткі пра сумы прамых замежных інвестыцый у ЗША за апошні квартал яшчэ не апублікаваныя.

Аднак, паводле папярэдніх звестак Бюро эканамічнага аналізу ЗША, рэальны ВУП у першым квартале 2025 года знізіўся на 0,3% у гадавым вылічэнні, што сведчыць аб запаволенні эканамічнага росту.

Што тычыцца рынку працы, у красавіку 2025 года было створана 177 тысяч новых працоўных месцаў, што перавысіла прагнозы аналітыкаў. Аднак агулам у першым квартале тэмпы росту занятасці былі памяркоўнымі, а ўзровень беспрацоўя заставаўся на ўзроўні блізу 4%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках