Кааліцыя ў Нямеччыне размеркавала «партфелі» ў будучым урадзе
2- 9.04.2025, 18:56
- 2,612

Якія міністэрствы атрымае ХДЗ/ХСЗ, а якія – СДПН?
Лідар блоку Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага звязаў Фрыдрых Мерц абвясціў пра фармаванні кааліцыі з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны (СДПН), якая павінна пачаць працу ў пачатку траўня.
ХДЗ/ХСЗ прапанава дамову кааліцыі з СДПН на супольнай прэс-канферэнцыі. Лідары партый расказалі пра планы ўраду на найбліжэйшыя чатыры гады і пра размеркаванне асноўных міністэрстваў.
Так, ХДЗ/ХСЗ атрымліваюць Установу федэральнага канцлера, Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства эканомікі і энэргетыкі, Міністэрства справаў сям'і, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства транспарту, Міністэрства навукі, тэхналогіі і космасу, Міністэрства харчавання і сельскай гаспадаркі, Міністэрства лічбавай трансфармацыі і мадэрнізацыі. СДПН атрымлівае Міністэрства фінансаў, Міністэрства абароны, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства эканамічнага развіцця, Міністэрства абароны навакольнага асяроддзя, Міністэрства жылля і будаўніцтва і Міністэрства працы і сацабароны.
Сярод планаў новага ўраду – скараціць падаткі на карпарацыі да 2028 года, рэфармаваць сістэму сацыяльнага забеспячэння, узмацніць жорсткасць міграцыйнай палітыкі і павялічыць выдаткі на абарону.
Цяпер сябры СДПН павінны будуць прагаласаваць за кааліцыйную дамову, а ХДЗ і ХСЗ павінны атрымаць ухвалу партыйнага кіраўніцтва. Галасаванне чальцоў СДПН, як чакаецца, зойме не менш як 10 дзён. Чакаецца, што новы парламент зможа зацвердзіць Фрыдрыха Мерца на пасадзе канцлера 7 траўня.