21 красавiка 2025, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай падняў мыты на ўсе тавары з ЗША да 84%

23
Кітай падняў мыты на ўсе тавары з ЗША да 84%

Новыя мыты пачнуць дзеянне 10 красавіка.

Міністэрства фінансаў Кітая абвясціла пра павышэнне мытаў на ўсе тавары, што імпартуюцца з ЗША, да 84%.

Пра гэта паведамляюць ВПС і ВВС и Bloomberg. Новыя мыты пачнуць дзеянне 10 красавіка. Яны сталі чарговым адказам на мыты, уведзеныя Дональдам Трампам.

Яшчэ ў сакавіку Трамп устанавіў для Кітая мыты 20%. 2 красавіка, у «дзень вызвалення» Амерыкі, як назваў яго сам прэзідэнт ЗША, ён увёў 34-адсоткавыя мыты ў дачыненні да кітайскіх тавараў. Пекін адказаў тым жа. Потым Трамп дадаў да гэтага яшчэ 50 адсоткаў, павялічыўшы агульны памер мытаў да 104 адсоткаў. Цяпер Пекін паўтарыў і гэты крок, таксама дадаўшы 50% і давёўшы агульны памер мытаў да 84%.

Таксама Кітай абвясціў, што ўводзіць экспартны кантроль яшчэ ў дачыненні да 12 амерыканскіх кампаній і дадаў яшчэ шэсць амерыканскіх кампаній у свой спіс «ненадзейных суб'ектаў», якім у большасці выпадкаў забаронена весці бізнэс у Кітаі ці з кітайскімі кампаніямі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках