У Беларусі пачалі масава прадаваць «прыгожыя» нумары з восьмым рэгіёнам
15- 9.04.2025, 17:22
- 6,710

Прадаўцы ўладкоўваюць "таргі".
Навіна аб тым, што Менск пераходзіць на 8-ы рэгіён, выклікала перапалох сярод тых, хто марыў аб "прыгожых" нумарах. Самыя “блатныя” варыянты з “сямёркай” даўно разышліся па руках, і іх часцяком аўтааматары прадавалі з рук высокімі коштамі, заўважыў «Онлайнер».
Са з'яўленнем новага рэгіёна ўзнік шанс паспець адхапіць сабе такі рэгістрацыйны знак паводле афіцыйных расцэнак ДАІ. Відавочна, што магчымасцю скарысталіся і перакупшчыкі.

На “Барахолцы” знайшлося як мінімум пяць аб'яў аб продажы камбінацый з пяццю васьмёркамі. Вось нехта прадае такі нумар з літарамі BK.
Кошт не пазначаны, але карыстальнікі ў каментарах пачалі “таргі”. Хтосьці прапанаваў $2500, а крыху пазней “стаўка” была перабіта прапановай у $5000.
А вось паведамленне аб продажы нумара 8888 ВЕ-8. У шапцы аб'явы паказаны кошт на 37 500 рублёў (амаль $ 12 000 актуальным курсам).

Гэты ж карыстальнік прадае 8888 РУ-8. Кошт — 34 500 рублёў.
Ад таго ж прадаўца знайшлася яшчэ адна аб'ява з “блатным” нумарам. 0001 АТ-8 таннейшы, “усяго вось” 12 500 рублёў (амаль $4000).
Але вяртаемся да васьмёрак. Вось нехта спрабуе збыць камбінацыю з пяццю паўтаральнымі лічбамі. Адна з літар - С, другая на фота не бачная. Указаны кошт - 29 000 рублёў (амаль $9200).
Магчыма, гэта паўтор папярэдняй аб'явы. Але тут кошт - 15 000 рублёў (блізу $ 4800) і пазнакай "тэрмінова".
І ў заканчэнне камбінацыя 8888 XT-8. Можна меркаваць, што аўтар аб'явы злёгку памыліўся з колькасцю нулёў.
