23 красавiка 2025, Серада, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ХДУ/ХСУ і СДП абвясцілі аб фармаванні кіроўнай кааліцыі

1
У Нямеччыне ХДУ/ХСУ і СДП абвясцілі аб фармаванні кіроўнай кааліцыі
Фрыдрых Мэрц

Мэрц неўзабаве заменіць Шольца.

У Нямеччыне блок Хрысціянска-дэмакратычнай і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХДУ/ХСУ) і сацыял-дэмакраты (СДП) абвясцілі аб укладанні кааліцыйнай дамовы, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Tagesschau.

Згодна з 144-старонкавым пагадненнем, яны дамовіліся стварыць экспэртную камісію аб мадэрнізацыі даўгавога тормазу, зніжаць падатак на 1% на год на працягу пяці гадоў, пачынаючы з 2028-га.

Таксама партыі дамовіліся скасаваць магчымасць атрымання грамадзянства ФРГ за тры гады, увесці добраахвотную вайсковую службу, скараціць бюджэтныя выдаткі, сярод іншага, добраахвотнае фінансаванне міжнародных арганізацый.

Таксама ў пагадненні гаворыцца аб праблеме нелегальнай міграцыі. На два гады будзе прыпыненае ўз'яднанне сем'яў, будуць спынены праграмы добраахвотнага прыёму ўцекачоў, а спіс бяспечных краін для дэпартацыі - пашыраны.

У Бундэстагу новай кіроўнай кааліцыі будзе 328 дэпутацкіх мандатаў з 630.

Чакаецца, што старшыня ХДУ Фрыдрых Мерц будзе абраны на пасаду канцлера ФРГ 7 траўня.

Са слоў Мерца, кааліцыйныя перамовы праходзілі пад вялікім ціскам праз глабальную палітычную сітуацыю.

- Знутры і знадворку многія сілы працавалі не на нас, а супраць нас, - сказаў Мерц.

Ён згадаў пра вайну ва Украіне, якую не хоча спыняць расейскі дыктатар Пуцін, і агрэсіўны тарыфны пакет прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Аднак ён мяркуе, што кааліцыйная дамова - гэта «сігнал новага пачатку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках