22 красавiка 2025, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Заблакаваны апошні нафтавы актыў РФ у Еўропе

1
Reuters: Заблакаваны апошні нафтавы актыў РФ у Еўропе

Праз амерыканскія санкцыі.

Сербская энэргетычная кампанія Naftna industrija Srbije (NIS, Нафтавая індустрыя Сербіі), кантрольны пакет акцый якой належыць "Газпраму" (РФ), страціла магчымасць пастаўляць нафту на рынак краіны з прычыны новых эканамічных санкцый Вашынгтона, інфармуюць Reuters (пераклад - dialog.ua).

Варта адзначыць, што NIS – фактычна апошні буйны нафтавы актыў краіны-агрэсара РФ у Еўропе. Гэтая кампанія да нядаўняга часу пастаўляла блізу 80% бензіну і дызпаліва ў Сербію, а таксама звыш 90% авіяпаліва і мазуту.

Вядома, што ў пачатку студзеня 2025 года Управа кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла энэргетычную кампанію NIS у санкцыйны спіс, даўшы расейскаму "Газпраму" паўтара месяца на выхад з інвестыцый, пазней падоўжыўшы названы тэрмін.

Дададзім, прэзідэнт Рэспублікі Сербія Аляксандр Вучыч ужо б'е трывогу, сцвярджаючы, што яго краіна можа цалкам страціць доступ да імпарту "чорнага золата".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках