Курс еўра ў Беларусі дасягнуў максімум за два месяцы
4- 9.04.2025, 14:51
- 5,944

Даляр таксама вырас.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 красавіка выраслі курсы даляра і еўра.
Курс даляра падняўся амаль на 2 капейкі і паказвае максімальнае значэнне амаль за чатыры тыдні. Еўра падскочыў амаль на 6 капеек і дэманструе максімум за два месяцы. Пры гэтым курс расейскага рубля знізіўся да трохтыднёвага мінімуму.
Вынікі валютных таргоў 9 красавіка:
Даляры ЗША: 3,1642 (0,0191/0,61%);
Еўра: 3,4747 (0,0581/1,70%);
Расейскі рубель: 3,6437 (-0,0099/-0,27%);
Кітайскі юань: 4,2286 (0,0078/0,18%).