22 красавiка 2025, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выставілі на аўкцыён 10 кватэр у доме «з гісторыяй»

1
У Менску выставілі на аўкцыён 10 кватэр у доме «з гісторыяй»

Будаўнікі абяцаюць, што "ўсё будзе выдатна".

На таргі выставілі дзесяць кватэр у некалі праблемным доме № 16 на сталічнай вуліцы Купрэвіча, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на “Менскбуд”.

Сярод лотаў дзве двухпакаёўкі па 43,3 і 43,6 "квадрата" на другім і чацвёртым паверхах, сем трохпакаёвак ад 82 да 93 кв. м на першым, другім і трэцім паверхах, а таксама адна чатырохпакаёвая кватэра плошчай 105, 3 кв. м на першым паверсе.

Таргі за самую маленькую кватэру стартуюць з 175,6 тысячы рублёў, а за самую прасторную - з 389,6 тысячы.

“Дом няпросты, з гісторыяй. Але зараз гэта ўжо наўрад ці мае значэнне. Таму што пачынаецца новая гісторыя, у якой усё будзе выдатна”, - запэўнілі ў “Менскбуд”.

Аўкцыён пройдзе 12 траўня.

Нагадаем, гмах з 16 паверхаў на вуліцы Купрэвіча ва Уруччы пачалі будаваць у 2017 годзе і павінны былі здаць у 2020-м. Аднак шматпавярховік даў празмернае ўсаджванне і нахіліўся больш, чым трэба. З-за гэтага ўвядзенне ў эксплуатацыю дома затрымалі амаль на пяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках