23 красавiка 2025, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Украіна зможа стрымліваць Расею, колькі спатрэбіцца

The Economist: Украіна зможа стрымліваць Расею, колькі спатрэбіцца

УСУ маюць важную перавагу.

Украіна мяркуе, што можа стрымліваць Расею столькі, колькі ёй трэба. Хаця Масква можа залучыць вайскоўцаў Кітая, Кіеў мае беспілотнікі, піша The Economist.

У сакавіку расейскія войскі выцеснілі ўкраінскія сілы з большай часткі тэрыторыі ў Курскай вобласці, якую тыя ўтрымлівалі са жніўня 2023 года. Расея выкарыстала элітныя падраздзяленні, паўночнакарэйскіх вайскоўцаў і новую зброю - оптавалакновыя дроны, якія кіруюцца праз кабель, а не радыёсігналы, што робіць іх няўлоўнымі для радыёперашкод.

Сёння баявыя дзеянні зноў перамясціліся на ўкраінскую тэрыторыю. Памежныя населеныя пункты зазнаюць абстрэлы, тысячы жыхароў былі вымушаныя ўцякаць. Частка расейскіх дэсантнікаў перайшла мяжу, аднак, як запэўніў старшыня Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Уладзімір Арцюх, “яны ліквідаваныя”.

Украінскія сілы працягваюць утрымліваць часткі тэрыторыі на расейскім баку мяжы - падчас рэйду ў Белгарадскую вобласць у канцы сакавіка. У адказ Расея абстрэльвае ўкраінскія населеныя пункты, праз якія праходзілі вайскоўцы.

На Данбасе баі не цішэюць. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 8 красавіка заявіў аб затрыманні двух грамадзян Кітая, якія ваявалі на баку Расеі. Зяленскі паведаміў, што ўзніме гэтае пытанне з кітайскім урадам.

Сумшчына - пад ударам, але не здаецца

У Сумах і вакол горада ўзмоцнены кантроль СБУ, будуюцца новыя бункеры, траншэі і абарончыя лініі. Аднак жыццё ў Сумах працягваецца: са слоў Арцюха, колькасць жыхароў нават вырасла з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Перасяленцаў тут удвая больш, чым тых, хто выехаў.

Арцюх перыядычна спыняў размову з журналістамі, прыслухоўваючыся да гукаў неба. Спачатку быў чутны грукат варожага абстрэлу, а потым - роў украінскіх знішчальнікаў: адзін МіГ савецкіх часоў, іншы F-16 амерыканскай вытворчасці.

За першы квартал гэтага года Сумшчыну атакавалі 8 925 разоў беспілотнікамі, ракетамі і кіраванымі бомбамі, тады як летась – 3 693 разы. Але горад застаецца спакойным.

Многія эвакуаваныя, паджылыя людзі, не ўпэўнены, ці змогуць вярнуцца дадому. Кацярына Арысай з гуманітарнай арганізацыі Pluriton, сама перасяленка з Данбаса, кажа: "У іх развіваюцца парушэнні здароўя, псіхічныя праблемы, яны паміраюць".

Цішыня ў чаканні - і надзея на тэхналогіі

У вёсцы каля Купянска, што паміж фронтам і расейскай мяжой, падраздзяленне дронаў "Тайфун" рыхтуецца да перадыслакацыі ў Пакроўск. Камандзір Міхаіл распавядае, што нядаўна ўкраінцы пачалі выкарыстоўваць уласныя оптавалакновыя дроны - "праз пару месяцаў пасля таго, як іх атрымалі расейцы".

Паводле слоў Міхаіла, "гэта азначае, што для ўкамплектавання пазіцый трэба менш салдат". Калі яшчэ паўгода таму асцерагаліся паступовага адступлення, то зараз з'яўляецца ўпэўненасць у тым, што дроны і моцныя пазіцыі здольныя спыніць наступ. Расея не дасягнула значнага прагрэсу.

“Ці магчымае спыненне агню - невядома. Украіна спадзяецца найперш на ўласныя сілы”, - рэзюмавала выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках