Сталая прадстаўніца ЗША ў ААН папярэдзіла Пуціна наконт Украіны
17- 9.04.2025, 14:05
- 24,322

Вашынгтон не мае намеру доўга трываць.
8 красавіка Украіна склікала Раду бяспекі ААН праз удар Расеі «Іскандэрам» па дзіцячай пляцоўцы Крывога Рога.
Прадстаўніца Злучаных Штатаў настойліва заклікала Маскву адмовіцца ад ваенных злачынстваў, ад нанясенняў удараў па мірных гарадах Украіны, а таксама ад пакаранняў смерцю ваеннапалонных. Таксама яна параіла не зацягваць перамовы аб спыненні вайны.
“Мы заклікаем РФ памятаць аб тым, што ўдары, падобныя да ўдара па Крывым Розе, а таксама забойства ваеннапалонных могуць паставіць пад пагрозу намаганні аб мірным урэгуляванні і будучыя перамовы… Мы не будзем трываць зацягвання перамоў і парушэння абавязкаў”, - сказала Шы.
Яна падкрэсліла неабходнасць пакласці канец разбуральнай вайне, якую распачала Расея.
На пасяджэнні прысутнічаў і прадстаўнік краіны-агрэсаркі Васіль Небензя.
Сталы прадстаўнік Расеі таксама пагражаў, што «расейцы не дазволяць сябе падмануць» і выкарыстоўваць перамовы для ўзмацнення Кіева.
Кіраўнік МЗС Украіны выступіў з заявай аб выніку пасяджэння Рады Бяспекі ААН.
"Расейскія атакі з'яўляюцца наўмыснымі актамі тэрору супраць мірных жыхароў. Моцны і адзіны міжнародны адказ на зверствы Расеі з'яўляецца абавязковым".
Сібіга заклікаў свет да большага ціску на Маскву, каб агрэсар панёс пакараў за свае злачынствы.