У Латвіі плануюць увесці яшчэ адно абмежаванне для беларусаў
4- 9.04.2025, 11:59
- 4,170

Забарона тычыцца нерухомасці.
Падрыхтаваны да другога чытання ў латвійскім Сэйме законапраект аб "абмежаванні ўгод, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы" прадугледжвае поўную забарону на набыццё нерухомасці ў краіне ўсім грамадзянам Беларусі і Расеі, паведаміла прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Лаўма Паэглькална ў праграме "Адкрытая размова" на "Латвійскіх радыё 4".
Мэта законапраекта, адзначае выданне, - не дапусціць некантраляваны ўплыў на латвійскую эканоміку, да якога можа прывесці канцэнтрацыя грамадзян краін і іх капіталу на тэрыторыі Латвіі, "выкарыстанне капіталу гэтых краін і іх грамадзян супраць латвійскіх інтарэсаў".
У тых, хто ўжо валодае нерухомасцю, уласнасць не будзе аднятая, а таксама застанецца магчымасць успадкаваць нерухомасць, удакладніла Паэглькална.