23 красавiка 2025, Серада, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зноў хочуць пазбавіць мяне сродкаў да існавання»

10
«Зноў хочуць пазбавіць мяне сродкаў да існавання»

Беларуска расказала пра новы абсурдны закон.

Я — настаўніца гісторыі з 25-гадовым стажам, выкладала гісторыю ў адной з менскіх школ, рыхтавала дзяцей на алімпіяды, піша чытачка Charter97.org Яўгенія. Але мая пазіцыя не супадала з так званай “дзяржаўнай ідэалогіяй”, і неяк мне не падоўжылі кантракт.

Я пачала займацца рэпетытарствам. Калі ж надышоў ковідны час, то ўсе свае заняткі перавяла ў інтэрнэт-фармат. Спачатку не ўсе пагаджаліся, але пасля прынялі новую рэальнасць, і цяпер я займаюся з дзецьмі выключна дыстанцыйна. Гэта скарачае мае выдаткі часу і грошай.

І вось чытаю я пра новы абсурдны закон, які разглядае “палатка”: забараніць праводзіць заняткі праз праграмы варожых краін. Ну а раз “ворагі вакол нас”, то пад забарону патрапяць і Zoom, і Teams, i Google Meets, дый усе астатнія праграмы.

Прачытаўшы, я жахнулася — зноў хочуць мяне пазбавіць сродкаў для існавання. Бо з беларускіх тэхналагічных дасягненняў згадалася мне толькі лінія Белтэлекама. Але пасля разважыла, прааналізавала і падумала: як жа яны асочаць, праз якія праграмы мы займаемся?

Які каму клопат, як я займаюся? Я спраўна плачу падаткі і жыву, не просячы ў рэжыму ні гроша. Ну дык і не лезьце сваімі бруднымі ссінелымі пальцамі ў мой кампутар!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках