22 красавiка 2025, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз увядзення мыт Трамп страціў 500 млн даляраў

8
Праз увядзення мыт Трамп страціў 500 млн даляраў

Мыты абрынулі біржы, праз гэта сур'ёзна пацярпела і ўласнае багацце прэзідэнта ЗША.

З-за ўведзеных прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам імпартных мыт ягонае ўласнае багацце зменшылася на 500 млн даляраў, падлічылі журналісты Forbes.

Выданне напісала ў аўторак, 8 красавіка, што ў дзень падвышэння тарыфаў, 2 красавіка, багацце Трампа ацэньвалася на 4,7 млрд даляраў, аднак менш чым праз тыдзень яго кошт апусціўся, як мяркуецца, да 4,2 млрд.

Амаль 170 млн даляраў кіраўнік Белага дома пазбавіўся праз падзенне кошту акцый Trump Media and Technology Group, за тры апошнія дні таргоў яны страцілі ў кошце 8%. Астатнія страты звязаныя з патанненнем камерцыйнай нерухомасці (90 млн), сферы гольф-бізнэсу (блізу 70 млн), гатэльна-курортнага бізнэсу (65 млн), крыптавалюты і іншых галін, у якіх Трамп меў бізнэс або ўкладанні.

Маск страціў дзясяткі мільярдаў даляраў за тыдзень

Паплечнік Дональда Трамп мільярдэр Ілан Маск таксама пацярпеў ад эканамічнай палітыкі рэспубліканца: як піша Business Insider, багацце кіраўніка Space X скарацілася з 2 красавіка на 35 млрд даляраў, і да 8 красавіка ацэньвалася на 298 млрд (а са звестак0 Bloomberg на 9 красавіка - ужо 290 млрд). Пры гэтым, паводле інфармацыі газеты The Washington Post, Маск асабіста прасіў Трампа не ўводзіць мыты, але яго намаганні не мелі поспеху.

Са звестак індэкса мільярдэраў агенцтва Bloomberg, за тры дні падзення фондавых рынкаў 10 найбагацейшых людзей свету страцілі 172 мільярды даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках