22 красавiка 2025, aўторак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі ЖКГ распачалі масавыя праверкі жылых шматпавярховікаў у Менску

6
Работнікі ЖКГ распачалі масавыя праверкі жылых шматпавярховікаў у Менску

Што плануюць правяраць.

У Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы аб'явілі аб пачатку масавых праверак жылых дамоў, якія супрацоўнікі жыллёва-эксплуатацыйных службаў (ЖЭС) традыцыйна праводзяць вясной і восенню. "Тэлеграф" даведаўся, што плануюць правяраць інспектары і якія хібы паабяцалі ліквідацаь "неадкладна".

Як растлумачылі ў сталічным ЖКГ, галоўнай мэтай масавых праверак з'яўляецца праверка "захаванасці і эксплуатацыйнай надзейнасці" жыллёвага фонду. Спецыялісты разлічваюць вызначыць падчас праверак дэфектныя ўчасткі ў жылых дамах, іх інжынерных сістэмах, а таксама выявіць тыя элементы добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, якія патрабуюць рамонту або замены, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый.

У першую чаргу правяраць паабяцалі наступнае:

• сістэмы вентыляцыі, дымавыя і вентыляцыйныя каналы (дарэчы, для гэтага спецыялісты ЖЭС могуць прасіць жыхароў «праблемных» дамоў забяспечыць доступ да кватэр);

• тэхнічны стан дамоў, а менавіта стан фасадаў і яго асобных элементаў, дахаў, балконаў, уваходных груп, парапетаў і агароджаў;

• тэхнічны стан пад'ездаў;

• санітарны стан тэхнічных паверхаў і гарышчаў;

• добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, у тым ліку, тэхнічны стан абсталявання дзіцячых гульнявых, спартыўных пляцовак.

Пры гэтым пры праверцы дзіцячых пляцовак спецыялісты ЖЭС паабяцалі неадкладна ліквідаваць тыя няспраўнасці, якія ўплываюць на бяспеку абсталявання. Калі аператыўна адрамантаваць абсталяванне немагчыма, то яго паабяцалі як мінімум схаваць ці ўвогуле дэмантаваць.

Акрамя таго, падчас вясновага агляду супрацоўнікі ЖЭСаў таксама вырашылі праверыць працу групавых прыбораў уліку электраэнэргіі і сістэм аўтаматычнага кіравання ўпраўлення асвятленнем на лесвічных пляцоўках.

Па выніках веснавых праверак камунальныя службы павінны будуць удакладніць аб'ёмы работ рамонту жылога фонду на гэты год, а таксама скарэктаваць планы падрыхтоўкі жылфонду і інжынерных сетак да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд 2025-2026 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках