Стала вядома, як расейцы планавалі забіць кіраўніка Харкаўскай АВА Сінягубава
1- 9.04.2025, 10:10
- 4,802

Была распрацаваная спецыяльная схема.
У Харкаве перад судом паўстане расейскі агент, які забіў украінскага вайскоўца і ўчыніў шэраг тэрактаў. Таксама зламыснік планаваў ліквідаваць кіраўнікоў Дзергачоўскай МВА Вячаслава Задарэнку і Харкаўскай АВА Алега Сінягубава.
Пазней кілер прызнаўся следству, што калі яго затрымлівалі праваахоўнікі, ён акуоат чакаў выбуху аўтамабіля Задарэнкі. Таксама фігурант падзяліўся, як менавіта планаваў забойства Сінягубава, перадае 24 Канал са спасылкай на паліцыю.
Агент паведаміў, што акупанты скінулі яму толькі звесткі і фота, з якіх ён мог зразумець, кім менавіта з'яўляецца суб'ект замовы. Кілеру таксама перадалі прадметы, якія ён мусіў выкарыстоўваць для забойства. Гэта тры гранаты.
Было дамоўлена са спецслужбамі Расеі, што яны яму загадзя пакажуць месца, куды патрапіць расейскі КАБ або ракета. Планавалася, што гэта будзе жылы дом, дзе павінна была быць вялікая колькасць ахвяр сярод цывільных. У гэтае месца павінна было прыбыць кіраўніцтва вобласці і горада.
Кілер у гэты час павінен быў учыніць напад на Сінягубава з выкарыстаннем гранат, якія яму перадалі. Затрыманы злачынец падчас следчага экспэрыменту паказаў месца, дзе хаваў выбуховыя прыстасаванні. Яны былі канфіскаваныя.