22 красавiка 2025, aўторак, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі нардэп: У палон УСУ трапляюць дастаткова блізкія да Лукашэнкі людзі

8
Украінскі нардэп: У палон УСУ трапляюць дастаткова блізкія да Лукашэнкі людзі
ілюстрацыйнае фота

Яны ўжо пачалі даваць паказанні.

Украінскі народны дэпутат, кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што ўсё больш беларусаў, якія пайшлі ваяваць на баку Расеі, трапляюць ва ўкраінскі палон. Сярод іх ёсць дастаткова блізкія да Аляксандра Лукашэнкі людзі, якія ўжо пачалі даваць паказанні пра ўсё, што адбываецца ў краіне.

На перакананне Ганчарэнкі, гэтыя палонныя - жывы довад таго, што Лукашэнка заўсёды здрадзіць, бо замест таго, каб выцягваць сваіх грамадзян, ён робіць выгляд, што іх не існуе.

«Там ёсць дастаткова блізкія да Лукашэнкі і ягонай сістэмы людзі. Яны ўжо пачалі даваць паказанні пра ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі. Гэта ўсё стане не толькі асновай для публікацый у СМІ, але і для будучага трыбунала над гэтым недафюрэрам», - адзначыў нардэп.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках