11 красавiка 2025, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цыклон разварочваецца да Менска, а гурбы ўжо 27 сантыметраў»

9
«Цыклон разварочваецца да Менска, а гурбы ўжо 27 сантыметраў»
ілюстрацыйнае фота

Сіноптыкі расказалі аб вяртанні снегападаў у Беларусі.

Снежны цыклон не сыходзіць з Беларусі і накіроўваецца ў бок сталіцы, паведамляе тэматычны тэлеграм-канал «Надвор`е».

Так, аналізуючы звесткі сайта Windy з інтэрактыўнай картай свету, дзе прафесійна прагназуецца надвор'е, метэаэкспэрты мяркуюць, што снежны цыклон, які знаходзіцца над Беларуссю можа "падсыпаць" снегу ў Менску. Паводле звестак спадарожніка, халодны цыклон пакуль нікуды не сышоў, менавіта ён вызначае надвор'е.

- Паварочваючыся супраць гадзіннікавай стрэлкі, яго фронт аклюзіі можа зноў падысці да Менска.

Тым часам непагадзь, якая прыйшла ў першыя красавіцкія выходныя, ужо б'е антырэкорды для гэтай пары года. Самыя глыбокія гурбы, паводле звестак карты снежнага покрыва, на раніцу 7 красавіка ляглі на паўночным усходзе Беларусі.

У Белгідрамеце дадаюць, што ў панядзелак па ўсходняй палове краіны захаваецца снег, мокры снег, а месцамі будзе мяцеліца.

Удзень будзе ў сярэднім -2 - +4 градусы і толькі па заходняй палове да +7 цяпла. У Менску беларускія сіноптыкі даюць імавернасць ападкаў 30 - 40%, прагназуючы невялікі снег.

У аўторак, 8 красавіка, на жаль, у Беларусі не будзе значна цяплей, прагназуюць начныя маразы -3 - -9 градусаў, а пры праясненнях і да -11 ніжэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца максім да +6 па захадзе краіны, а ў сярэднім будзе -1 - +3. Акрамя таго, узмоцніцца вецер да 15 - 18 метраў за секунду, у многіх раёнах - кароткачасовы снег, мокры снег, месцамі слабая завіру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках