11 красавiка 2025, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу вырасла ў 3,5 разы

3
Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу вырасла ў 3,5 разы

У чарзе назбіраліся сотні аўтамабіляў.

За мінулыя выхадныя чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу павялічылася ў 3,5 разы, паведамілі 7 красавіка ў Пагранічным камітэце Беларусі.

Перад адзіным даступным для легкавых аўто польскім пунктам пропуску Берасце — Тэрэспаль у чарзе да 10 гадзін раніцы 7 красавіка стаялі 460 аўтамабіляў. У пятніцу, 4 красавіка, а 10:00 уезду ў Польшчу чакалі 130 легкавых аўто.

Невялікая чарга легкавікоў сабралася і на адным з літоўскіх пагранічных пераходаў: перад пунктам пропуску Меднікі ўезду ў Літву да 10 раніцы 7 красавіка чакалі 20 аўтамабіляў. Чаргі на ўезд у Латвію няма.

Захоўваюцца і чэргі на ўезд у Еўразвяз для грузавога транспарту, самыя вялікія - на літоўскім кірунку. Да 10 раніцы 7 красавіка ў чэргах на выезд у ЕЗ стаялі ўвогуле 1940 фургонаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках