МЗС Даніі: Замахі ЗША на Грэнландыю несумяшчальныя з міжнародным правам
7- 5.04.2025, 10:37
- 4,022

Сітуацыя дасягнула крытычнага ўзроўню.
Замахі ЗША на Грэнландыю несумяшчальныя з міжнародным правам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн, паведамляе «Польскае радыё».
Са слоў кіраўніка дацкай дыпламатыі, заявы Вашынгтона аб тым, што ЗША хочуць заняць Грэнландыю, якая з'яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, ставяць пад сумнеў суверэнітэт Каралеўства Даніі.
Honest and direct meeting with @SecRubio yesterday. I made it crystal clear that claims and statements about annexing Greenland are not only unacceptable and disrespectful. They amount to a violation of international law. pic.twitter.com/YYQprYmlWP
— Lars Løkke Rasmussen (@larsloekke) April 4, 2025
«Гэта дасягнула ўзроўню, несумяшчальнага з міжнародным правам. Сітуацыя дасягнула такога ўзроўню, калі наш суверэнітэт як каралеўства фактычна зазнае сумнеў. У сувязі з гэтым важна дакладна даць зразумець гэта міністрам замежных спраў, каб не ўзнікла ніякіх сумневаў наконт пазіцыі каралеўства», - сказаў дацкі дыпламат.
Міністр замежных спраў Даніі ўзняў пытанне Грэнландыі на сустрэчы міністраў замежных спраў краін NATO. Сустрэча ў Брусэлі была падрыхтоўкай да саміту ў Гаазе ў канцы чэрвеня.