Буйны лясны пажар тушаць у Беларусі на мяжы з Украінай
- 28.04.2025, 9:12
- 2,550

Гараць лясы і балота.
Міністэрства лясной гаспадаркі паведаміла пра чарговы буйны лясны пажар у Беларусі на мяжы з Украінай – гараць лясы і балота.
Гарыць балоцістая мясцовасць у Мілошавіцкім лясгасе, а ліквідуюць агонь работнікі лясной гаспадаркі з пяці лясгасаў, як і тэхніка адтуль.
Літаральна 20 красавіка паведамлялася, што трансмежны пажар з Украіны перайшоў на дзясяткі гектар беларускага лесу.