Хрысціяне ўсяго свету адзначаюць Вялікдзень
16- 20.04.2025, 8:03
- 6,350

Сёлета свята агульнае для ўсіх канфесій.
Каталікі, праваслаўныя і пратэстанты ў Беларусі і па ўсім свеце святкуюць Вялікдзень.
Ва ўсіх каталіцкіх касцёлах, праваслаўных цэрквах і пратэстанцкіх малітоўных дамах Беларусі прайшлі святочныя богаслужэнні.
Вялікдзень – самы чаканы светлы дзень для многіх хрысціянаў. Вялікдзень сімвалізуе Уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста, які прыняў смерць за грахі людзей і дзеля збаўлення чалавечага роду.
Вялікдзень адносіцца да святаў з зменнай датай, бо свята вылічаецца паводле месяцова-сонечнага календара і адзначаецца ў першую нядзелю пасля першай вясновай поўні.
Нягледзячы на розніцу ў календарах, каталікі (грыгарыянскі каляндар) і праваслаўныя (юліянскі каляндар) сёлета адзначаюць Вялікдзень у адзін дзень.