9 траўня 2025, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ўпершыню знішчылі расейскі лакаматыў

10
Украінскія вайскоўцы ўпершыню знішчылі расейскі лакаматыў

Удар дронам паказалі на відэа.

Украінскія вайскоўцы ўпершыню знішчылі расейскі лакаматыў. Відэа з момантам удару паказалі ва УСУ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на 152 асобную егерскую брыгаду.

Украінскія абаронцы працягваюць выконваць баявыя задачы на фронце, знішчаючы варожую тэхніку і інфраструктуру.

Воіны 152-й асобнай егерскай брыгады УСУ ўпершыню знішчылі расейскі лакаматыў, які выкарыстоўваўся для перамяшчэння вайсковай тэхнікі і грузаў на акупаваных тэрыторыях.

На кадрах відэа абаронцы дронам атакавалі стратэгічна важны транспартны аб'ект ворага.

Гэта важны этап у знішчэнні лагістычных маршрутаў, якія Расея выкарыстоўвае для забеспячэння сваіх войск на тэрыторыях Украіны.

Лакаматыў мае важнае значэнне для войска агрэсара, бо забяспечвае дастаўку вайсковых матэрыялаў, боепрыпасаў і тэхнікі. Знішчэнне гэтага аб'екта сур'ёзна ўскладняе забеспячэнне на перадавой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках