21 красавiка 2025, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем прадаўжаецца будаўніцтва вайсковага мястэчка і палігона

Пад Гомелем прадаўжаецца будаўніцтва вайсковага мястэчка і палігона

На базе былога піянерскага лагера «Чайка».

На базе былога піянерскага лагера «Чайка» пад Гомелем узводзіцца вайсковае мястэчка з палігонам.

Крыніцы «Позірку» падзяліліся з рэдакцыяй свежымі фатаграфіямі і відэазапісам, на якіх зафіксаваны працяг будаўніцтва, распачатага ў 2023 годзе.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў, на месцы будаўніцтва ўжо масава высечаны лес. Да самога аб'екта праходу і пад'езда няма - лясныя сцежкі і дарогі перагароджаныя будаўнічымі блокамі.

Па перыметры новага вайсковага мястэчка ўсталёўваецца жалезабетонная загарода. На месцы працуюць экскаватары: капаюць катлаваны пад будучыя аб'екты - жаўнерні, склады, гаражы для тэхнікі.

На тэрыторыі будучай часткі ўжо размешчаны «нейкі ангар».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках