Вусік і Дзюбуа правядуць рэванш 12 ліпеня
- 15.04.2025, 14:36
- 6,528

Бой за званне абсалютнага чэмпіёна свету адбудзецца на стадыёне «Уэмблі».
Каманды ўкраінца Аляксандра Вусіка і брытанца Даніэля Дзюбуа знаходзяцца ў працэсе заканчэння ўгоды аб матчы-рэваншы за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў цяжкай вазе, паведамляе The Ring.
Паводле звестак інсайдэра The Ring Майка Копінджэра, рэванш павінен адбыцца 12 ліпеня на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане.
Украінец і брытанец сабралі ў сваіх руках чэмпіёнскія тытулы паводле ўсіх самых прэстыжных версій. Вусік валодае паясамі WBC, WBO і WBA, Дзюбуа – IBF. У супрацьстаянні паміж імі можа вызначыцца новы абсалютны чэмпіён свету.
Адзначым, што Дзюбуа атрымаў свой пояс пасля добраахвотнай адмовы ад яго Вусіка. Украінец пасля першай перамогі над Ф'юры ў траўні мінулага года стаў абсалютным чэмпіёнам свету. Аднак быў змушаны адмовіцца ад тытула IBF. Арганізацыя патрабавала абароны чэмпіёнства, а ўкраінец не мог гэтага зрабіць праз абавязацельства правесці рэванш з Ф’юры. Таму ў паўторным баі Вусік - Ф'юры на коне стаялі тры паясы - WBC WBA і WBO.
Дзюбуа ў сваю чаргу атрымаў тытул IBF, адолеўшы ў паядынку за вакантны пояс земляка Энтані Джошуа. У першай абароне тытула Дзюбуа павінен быў біцца з новазеландцам Джозэфам Паркерам 22 лютага, але праз хваробу адмовіўся ад бою. Тады ж з'явіліся канспіралагічныя версіі, што брытанец нібыта насамрэч не хварэў, а надумаў не рызыкаваць на рынгу, каб не страціць пояс, без якога ён будзе нецікавы Вусіку.
Вусік і Дзюбуа ўжо сустракаліся на рынгу - у жніўні 2023 года ўкраінец накаўтаваў спаборніка ў дзявятым раундзе. Брытанец ўважае тую паразу несправядлівай.