З Менска ў Анталлю зноў пачнуць лётаць чартары
3- 15.04.2025, 14:12
- 2,540

Беларусы ўжо зусім хутка змогуць адпачыць на самым папулярным турэцкім курорце.
Belavia абвясціла аб аднаўленні чартарнай праграмы з Менска ў Анталлю, піша «Точка».
У турыстаў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад не толькі пляжнага адпачынку, але і багатай культуры гэтага горада.
Першы борт адправіцца ў сонечную Турцыю ўжо 17 красавіка.
Што да абласных цэнтраў, яны злучацца з папулярным курортам у апошнім вясновым месяцы:
Гомель - з 11 траўня
Брэст - з 12 траўня
Магілёў - з 18 траўня
Віцебск - з 25 траўня.
Падрабязнасці авіякампанія рэкамендуе ўдакладняць у тураператараў.