Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком выведкі РФ
22- 15.04.2025, 12:14
- 9,166

Каб "параіцца ў некаторых пытаннях".
Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка сустрэўся з дырэктарам Службы замежнай выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным.
Дыктатар паведаміў, што збіраецца з кіраўніком расейскай выведкі "і гадзіннік зверыць, і параіцца ў некаторых пытаннях, і паглядзець недалёкую перспектыву, як мы будзем дзейнічаць, што рабіць, абмеркаваць шэраг палітычных пытанняў, асабліва ў гэтай турбулентнай сітуацыі".
- Для мяне вельмі важны будзе ваш пункт гледжання, - дадаў Лукашэнка.
Ён таксама папрасіў перадаць прывітанні і "самыя добрыя зычэнні" прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну: "Хоць мы часта размаўляем праз тэлефон, але тым не менш гэта будзе да месца ў нашых дачыненнях".