21 красавiка 2025, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонныя кітайцы шакавалі прызнаннем аб тактыцы РФ

11
Палонныя кітайцы шакавалі прызнаннем аб тактыцы РФ
Фота: "Укрінфарм"

Грамадзянін Кітая адчуў гэта на сабе.

Грамадзянін Кітая, які ваяваў ва Украіне на баку расейскага войска і ўзяты ў палон, пацярпеў з-за выкарыстання расейцамі хімічнай зброі.

Пра гэта палонныя вайскоўцы КНР расказалі на прэс-канферэнцыі, якую правяла Служба бяспекі Украіны.

Адзін з палонных кітайцаў, Ван Гуанцзюнь, заявіў, што дагэтцль мае праблемы са зрокам. Паводле ягоных слоў, атрутныя рэчывы былі выкарыстаныя расейцамі акурат тады, калі ён трапіў у палон. "Гэта быў нейкі газ, стала немагчыма дыхаць", - расказаў Ван Гуанцзюнь. Ён ужо страчваў прытомнасць, калі яго "схапілі за каўнер і выцягнулі з бліндажу на свежае паветра".

Кітайцы таксама паведамілі, што ў палоне з імі "абыходзіліся добра" і адразу далі ваду і ўсё неабходнае.

Адказваючы на пытанне, як ён апынуўся ў шэрагах расейскага войска, Ван Гуанцзюнь сказаў, што раней "жыў звычайным жыццём", але страціў працу ў выніку пандэміі каранавіруса, таму і вырашыў "падзарабіць". Паводле ягоных слоў, службу ў расейскім войску прасоўваюць пэўныя кітайскія блогеры і платформы - асабліва TikTok.

Іншы палонны, Чжан Рэнба, сказаў, што ягоная сям'я даволі заможная, а ў Расею ён паехаў спачатку падарожнічаць, і толькі потым таксама захацеў "зарабіць грошай".

Грамадзяне КНР сцвярджаюць, што не ведалі аб удзеле ў вайне. Ван Гуанцзюнь казаў, што хацеў працаваць выключна з "рэабілітацыяй параненых", а калі ён зразумеў, што гэта не адпавядае рэчаіснасці, "зрабіць ужо нічога было нельга". Палонныя заявілі, што РФ "скарысталася іх даверам".

Яшчэ Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба паведамілі, што з Масквы патрапілі спачатку ў расейскі Растоў, а затым - у акупаваны Данецк. Абодва трапілі ў палон у Данецкай вобласці; адзін - у раёне Тарасаўкі, іншы - паблізу Белагораўкі.

Абодва выказалі жаданне вярнуцца ў Кітай - нягледзячы на тое, што там ім пагражае пакаранне за ўдзел у баявых дзеяннях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках