СМІ: Расейскі Курск атакаваў рой невядомых дронаў
7- 15.04.2025, 10:31
- 9,722

БПЛА ляцелі на вельмі нізкай вышыні.
Уначы на 15 красавіка Курск атакаваў рой невядомых дронаў, прагрымелі больш за 30 выбухаў. Мясцовы ўрад сцвярджае, што адзін з БПЛА быў абсталяваны сталёвымі шарыкамі, піша "Фокус".
Аб гэтым заявіла 15 красавіка ўрад Курскай вобласці ў сацсетках.
Прэс-служба паказала наступствы атакі БПЛА на адной з вуліц Курска і фота сталёвых шарыкаў. Паведамляецца, што такімі элементамі паразы быў начынены беспілотнік.

Таксама ўрад праінфармаваў, што ў выніку "мэтанакіраваных удараў" успыхнулі пажары.

У Мінабароны РФ паведамілі, што ўсяго ноччу сілы СПА перахапілі і знішчылі 115 украінскіх дронаў. 109 з іх збілі над Курскай вобласцю, яшчэ тры - над Варонежскай, і па адным над Маскоўскай, Бранскай і Арлоўскай.
У SHOT перадавалі са спасылкай на відавочцаў, што над Курскам прагрымелі больш за 30 выбухаў, і БПЛА ляцелі вельмі нізка. Адзін з дронаў нібыта з-за «асечкі» не ўзарваўся, упаўшы на жылы дом у прыгарадзе. Са звестак медыя, папярэдне Расею ўначы атакавалі беспілотнікі тыпаў PD-2 і “Люты”.
