21 красавiка 2025, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва Moody’s вынесла прысуд Лукашэнку

12
Агенцтва Moody’s вынесла прысуд Лукашэнку

Экспэрты мяркуюць, Беларусь практычна не здольная абслугоўваць замежныя пазыкі.

Рэйтынгавае агенцтва Moody's зноў ацаніла Беларусь як краіну з самым нізкім крэдытным рэйтынгам - "С", гаворыцца ў аналітычным дакладзе арганізацыі. Там мяркуюць, што сітуацыя з дзяржаўнай запазычанасцю наўрад ці палепшыцца найбліжэйшым часам. Гэта азначае, што даверу да здольнасці Беларусі вяртаць замежную пазыку вельмі мала.

Экспэрты агенцтва мяркуюць, што пакуль дзейнічаюць міжнародныя санкцыі, Беларусь не зможа нармальна разлічвацца за пазыкі у замежнай валюце. Але нават калі абмежаванні знімуць, свабодных грошай у краіны ўсё адно будзе вельмі мала для паўнацэнных разлікаў.

Нагадаем, урад Беларусі замяніў некаторыя валютныя пазыкі на ўнутраныя, каб разлічвацца рублямі праз беларускую і расейскую інфраструктуру.

Агенцтвы ўказваюць на моцную залежнасць Беларусі ад Расеі - як у гандлі, так і ў фінансах - і мяркуюць, што яна будзе расці. З улікам гэтага сітуацыя ў суседняй краіне будзе ўсё больш уплываць на эканамічны рост у Беларусі. Адпаведна, аналітыкі чакаюць запаволення росту ВУП у 2025 годзе да 2,5%. Дзяраўная запазычанасць застанецца прыкладна на ўзроўні 40% ад ВУП, але будзе моцна залежаць ад курсу валют і магчымасці знайсці грошы на яго абслугоўванне.

"Палітыка застаецца непрадказальнай, паколькі ўлады працягваюць умешвацца ў эканоміку, у той час як своечасовасць і празрыстасць эканамічнай і фіскальнай інфармацыі застаюцца нізкімі", – гаворыцца ў справаздачы.

Moody's - адзінае буйное агенцтва, якое яшчэ публікуе рэйтынгі аб Беларусі. Астатнія – Fitch і S&P – адмовіліся гэта рабіць, спасылаючыся на адсутнасць дастатковай інфармацыі для правядзення такіх ацэнак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках