23 красавiка 2025, Серада, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў новую заяву пра вінаватых у вайне ва Украіне

37
Трамп зрабіў новую заяву пра вінаватых у вайне ва Украіне

Адзін з іх – Пуцін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што ў вайне Расеі супраць Украіны «вінаватыя ўжо тры чалавекі». Адзін з іх – расейскі дыктатар Пуцін.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта амерыканскі лідар заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Сальвадора Наібам Букеле.

– Байдэн мог бы спыніць гэта (гаворка пра вайну – рэд.), Зяленскі мог бы спыніць гэта, а Пуцін не павінен быў пачынаць гэта. Мільёны людзей загінулі праз трох чалавек. Я сказаў бы, трох чалавек. Скажам, Пуцін – нумар адзін. Але, скажам, Байдэн, які паняцця не меў, што, чорт вазьмі, ён робіць, нумар два. І Зяленскі. Усё, што я магу зрабіць, гэта паспрабаваць спыніць гэта, – заявіў Трамп.

Ён зноў згадаў, што вайна Расеі супраць Украіны – гэта нібыта «вайна Байдэна», і ён спрабуе яе спыніць.

«Гэтае поле для забойстваў – гэта як Грамадзянская вайна (верагодна, гаворка пра Грамадзянскую вайну ў ЗША – рэд.). Я гляджу на спадарожнікавыя здымкі», – дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках