25 красавiка 2025, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна распрацавала новы марскі дрон «Алігатар 9»

Украіна распрацавала новы марскі дрон «Алігатар 9»

Ён можа несці магутныя бомбы.

Сілы беспілотных сістэмаў УСУ прапанавалі новы марскі беспілотнік «Алігатар 9». Ён здольны выконваць шырокі спектр баявых задачаў.

Ваенны эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе і лётчык-інструктар Раман Світан у эфіры «24 Канала» падрабязна расказаў пра магчымасці найноўшага БПЛА.

Марскі беспілотнік «Алігатар 9» з'яўляецца платформай, на якой могуць размяшчацца розныя сродкі паразы ў залежнасці ад пастаўленых задачаў. Напрыклад, лазерны комплекс «Трызуб 90», ці ж платформу могуць выкарыстоўваць як носьбіт меншых дронаў, такіх як «Алігатар 5 ToD», якія выконваюць функцыі дронаў-камікадзэ або тарпедаў.

«Трызуб 90» – украінскі лазерны баявы комплекс, здольны знішчаць ударныя дроны, авіябомбы, крылатыя і балістычныя ракеты на дыстанцыі да 3 кіламетраў, а таксама гелікаптэры, самалёты і выведныя БПЛА – да 5 кіламетраў. У рэжыме асляплення сістэма можа дзейнічаць на адлегласці да 10 кіламетраў. Навядзенне ажыццяўляецца ўручную з выкарыстаннем оптыка-электроннай станцыі.

Такіх камікадзэ-тарпедаў марскі беспілотнік «Алігатар-9» можа несці ад 6 да 10 адзінак, што дазваляе эфектыўна змагацца з надводнымі караблямі ворага малога водазамяшчэння.

– Будучыня за беспілотнымі сістэмамі. Цяпер пілот у паветры гэта лішняе звяно, бо падчас манеўравання ён вытрымае нагрузку максімум 9 адзінак, таму што далей кроў ад галавы адліваецца і пілот страчвае прытомнасць, – сказаў Світан.

Таму большасць самалётаў разлічваліся прыкладна на G-9. У той самы час у сярэдняй ракеты нагрузка 60. Таму аптымальны варыянт для далёкіх сродкаў паразы як платформаў для скіду ракетаў гэта такія цяжкія беспілотнікі.

Асобна прадугледжаная канфігурацыя для радыёэлектроннай барацьбы. У гэтым выпадку дрон нясе ад 3 да 5 спецыялізаваных апаратаў «Алігатар 5 EW», якія забяспечваюць прарыў сістэмаў РЭБ ворага, выведку, размінаванне і навігацыйнае прыкрыццё.

Сістэмы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць падчас нападаў на расейскія сістэмы СПА і радары ў Крыме. Цяпер Украіна мае некалькі дронаў, якія могуць паднімаць кожны адну бомбу ад 250 кілаграмаў, напрыклад HAMMER і JDAM.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках