Дрон знішчыў расейскі ЗРК «Страла-10» на Куршчыне
- 14.04.2025, 16:08
- 3,872

Пасля няўдалага перахопу расейцы паспрабавалі адступіць, але не паспелі.
У Курскай вобласці Расеі ўкраінскі FPV-знішчыў зэнітна-ракетны комплекс «Страла-10». Пра гэта паведамілі Сілы беспілотных сістэм УСУ, апублікаваўшы відэа з баявой працай у Telegram у панядзелак, 14 красавіка.
Аператары 413-га батальёна Рэйд Сіл беспілотных сістэм ва ўзаемадзеянні са зводным атрадам БПС Джміль 78 АДШП паспяхова знішчылі варожы ЗРК.
Расейцы знайшлі ў небе ўкраінскі выведвальны БПЛА і вывелі ў поле "Стралу", спрабуючы яго збіць. Але пуск дзвюх ракет быў безвыніковым - пілоты дрона па-майстэрску ўхіліліся ад ракет.
«Пасля няўдалага перахопу вораг паспрабаваў адступіць, але не паспеў. Удар FPV-дрона трапіў дакладна ў цэль, прычыніўшы зенітнаму комплексу сур'ёзныя пашкоджанні», - гаворыцца ў паведамленні.