Палітолаг расказаў, які «падарунак Пуціну» можа абярнуцца пасткай для войска РФ
3- 14.04.2025, 15:47
- 10,556

УСУ могуць гэтым скарыстацца.
Для расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна вельмі важна, каб да параду перамогі 9 траўня вызваліць ад украінскага войска Курскую вобласць, дзе зараз ідуць жорсткія баі.
«Ім усялякім коштам, нягледзячы на ўсе страты, трэба выбіць нас з Курскай вобласці. Не дамовіцца, не абмяняць, а менавіта выбіць сілай, не лічачыся са стратамі», - падкрэсліў ён.
Паводле ягоных слоў, на сёння, каб дасягнуць гэтай мэты вораг там сканцэнтраваў свой элітны дэсанту, марскіх пяхотнікаў, найлепшыя падраздзяленні.
«У іх 9 траўня. У Пуціна будзе парад перамогі і ён будзе казаць, што “СВА” ідзе згодна з планаі, маўляў, мы перамагаем нацыстаў-украінцаў, NАТО, англасаксаў, а калі да таго часу пасварыцца з Трампам, то і ад амерыканцаў. Але для гэтага ім трэба вызваліць сваю кананічную тэрыторыю ад нас. Што мы можам з гэтым зрабіць? Закапаць іх там як мага больш, карыстаючыся тым, што ў іх задача, не лічачы страт, перці наперад», - сказаў Сазонаў.
Ён падкрэсліў, што на Куршчыне зараз вельмі жорсткія баі. Пры гэтым таксама нагадаў, што расейцы абяцалі ўзяць Пакроўск Данецкай вобласці, дзе ідуць жорсткія баі каля горада, расейцаў выбіваюць, але яны туды кідаюць новыя сілы.
«Бо для іх гэта ўжо пытанне прынцыповае. Пакроўск не мае наогул стратэгічнага значэння. Але яны так да яго рваліся, так абяцалі ўзяць, што ён для іх мае палітычнае значэнне», - адзначыў Сазонаў.
Ён падкрэсліў, што для ворага важнае значэнне мае захоп усёй Данецкай вобласці.
«Найлепшы для іх сцэнар з Ліманскага кірунку ісці на захад і перарэзаць трасу, якая ідзе са Славянска на Харкаў, бо гэта лагістыка. Яны гэта пастаянна робяць, там пастаянныя баі. Але прасунуцца могуць максімум на 500 метраў для пашырэння плацдарма».