Сабаленка пачне барацьбу за Porsche у статусе першай ракеткі свету
5- 14.04.2025, 15:17
- 2,178

Беларуская тэнісістка ўзначальвае сусветны рэйтынг ужо 25 тыдняў.
У абноўленым рэйтынгу WТА беларуская тэнісістка па-ранейшаму апярэджвае ўсіх канкурэнтак. У яе актыве 10 541 балаў, у той час як у полькі Ігі Свёнтэк, якая займае другі радок, - 7470. Трэцяе месца ў амерыканкі Джэсікі Пегулы (6101 бал).
Сабаленка нязменна ўзначальвае сусветны рэйтынг ужо 25 тыдняў - з 21 кастрычніка 2024 года. Яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка замыкае топ-50 з 1119 баламі. Цяпер абедзве яны, а таксама Аляксандра Сасновіч рыхтуюцца стартаваць на турніры WТА -500 у Штутгарце, па выніках якога пераможца, акрамя грашовага прыза, традыцыйна атрымлівае спартыўны аўтамабіль Porsche.