БМП з расейскімі штурмавікамі ўзарвалася на супрацьтанкавай міне
3- 14.04.2025, 15:13
- 4,518

Відэа.
У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім паказаны выбух на супрацьтанкавай міне расейскай БМП са штурмавікамі.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты акурат шыхтаваліся ў бой, каб пачаць атаку на ўкраінскія пазіцыі.
«Падрыў расейскай БМП з дэсантам на супрацьтанкавай міне пры спробе штурму ўкраінскіх пазіцый у Данецкай вобласці. Якім чынам адзін з чальцоў экіпажа змог выжыць і ўцячы пасля такога выбуху - вялікая загадка», - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.