23 красавiка 2025, Серада, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці выяўлены дэфіцыт асноўных прадуктаў

У Віцебскай вобласці выяўлены дэфіцыт асноўных прадуктаў

Крамы гандлявалі пратэрмінаванай прадукцыяй.

Сістэматычная адсутнасць шэрагу тавараў з абавязковага асартыменту выявіла пракурорская праверка ў крамах Сенненскага раёна. Як паведамляе «Еўрарадыё», нястачу абавязковага асартыменту выявілі ў большасці крамаў раёна — як прыватных, так і дзяржаўных, у тым ліку ў сетцы райспажыўтаварыства (Сенненскі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства).

Напрыклад, у краме ў аграгарадку Белая Ліпа не было ў продажы 22 са 106 тавараў, прадугледжаных дзейным асартыментным пералікам, або 20,8%. Пракуроры не знайшлі сыроў, яек, ёгуртаў, масла, рыбы і іншых абавязковых прадуктаў.

Такія ж парушэнні выявілі ў крамах аграгарадкоў Ходцы, Машканы, Рулеўшчына і нават у самім Сянне, а таксама ў дзвюх прыватных крамах у паселішчы Багушэўск.

Пракуратура запатрабавала выправіць парушэнні і прыцягнула да адказнасці дзесяць чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках