Даляр падае да сусветных валют
15- 14.04.2025, 12:20
- 14,558

З-за крызісу даверу да ЗША.
Даляр працягвае падаць, паколькі давер інвестараў да сусветнай рэзервовай валюты застаецца пад пытаннем пасля серыі заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, звязаных з тарыфамі.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Інвестары рыхтуюцца да яшчэ аднаго нестабільнага тыдня, паколькі ўвядзенне Трампам, а затым раптоўная адтэрміноўка мытаў на тавары, што імпартуюцца ў ЗША, працягваюць сеяць разгубленасць.
Што да кошыка шасці валют даляр ЗША трымаецца блізу трохгадовага мінімуму на ўзроўні 99,77.
Белы дом даў зрабіў выключэнне для высокіх мытаў для смартфонаў, кампутараў і некаторых іншых электронных тавараў, якія імпартуюцца ў асноўным з Кітая.
Пазней Трамп сказаў, што гэты крок будзе нядоўгім. Ён заявіў, што абвесціць памер мытаў на імпартаваныя паўправаднікі на наступным тыдні, дадаўшы, што наконт некаторых кампаній у гэтым сектары будзе праяўленая гнуткасць.
“На гэты момант... да гэтага пытання ставяцца хаатычна, цвёрда і з націскам, і гэтыя меры стварылі вялікую нявызначанасць. Гэтыя навальнічныя аблокі нікуды не падзеліся”, - сказаў аналітык рынку IG Тоні Сікамор.
Курс еўра
Еўра стабілізаваўся на ўзроўні 1,1359, вагаючыся зблізку трохгадовага максімуму пятніцы, бо інвестары накіраваліся да адзінай валюты пасля крызісу даверу да даляра.
“Я думаю, мы маглі б убачыць еўра на ўзроўні 1,20 даляра недзе да канца ліпеня, пачатку жніўня”, - сказаў Сікамор з IG.
Рост нервовасці сярод фундатараў з нагоды валодання амерыканскімі актывамі прымусіў некаторых з іх пазбавіцца ад гэтых пазіцый і перавесці грошы на іншыя рынкі, уключаючы Еўропу, што спрыяла росту еўра.
Дэдалярызацыя
"Рынак пераацэньвае структурную прывабнасць даляра як глабальнай рэзервовай валюты і перажывае працэс хуткай дэдалярызацыі", – напісаў у кліенцкай нататцы Джордж Саравелас, кіраўнік аддзела валютных даследаванняў Deutsche Bank.
Паводле ягоных слоў, працэс дэдалярызацыі яшчэ не закончаны, аднак пакуль незразумела, як будзе развівацца гэты працэс і якім будзе канчатковая новая раўнавага ў глабальнай фінансавай архітэктуры.
Рэзкі распродаж на рынку аблігацый скарбніцы ЗША на мінулым тыдні, меў велізарны ціск на даляр.
"Нідзе гэта не праяўляецца так відавочна, як на фоне працяглага і адначасовага падзення на валютным рынку і рынку аблігацый ЗША", – заявіў Deutsche Bank.
Даляр апусціўся да 10-гадовага мінімуму ў дачыненні да швайцарскага франка на ўзроўні 0,8188. Фунт стэрлінгаў захаваў большую частку свайго росту на 1,7% з мінулага тыдня і склаў 1,3099 даляра. У дачыненні да ены даляр упаў на 0,22% да 143,24. Аўстралійскі даляр вырас на 0,08% да 0,6299, працягнуўшы свой больш за 4%-вы рост у параўнанні з мінулым тыднем.