22 красавiка 2025, aўторак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і ЗША абмяняліся зняволенымі ў ААЭ

3
Расея і ЗША абмяняліся зняволенымі ў ААЭ
Фота: Reuters

Выйшла на волю грамадзянка РФ і ЗША, прысуджаная за перавод грошай ва ўкраінскі дабрачынны фонд.

Расея і ЗША правялі ў Абу-Дабі новы абмен зняволенымі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа.

Расея выпусціла на волю Ксенію Карэліну, грамадзянку РФ і ЗША, якую ў Расеі прысудзілі да 12 гадоў зняволення паводле артыкула аб дзяржздрадзе. Яна здзейсніла перавод $51,8 даляра ва ўкраінскі дабрачынны фонд, які пасля аддаў грошы на патрэбы УСУ.

Штаты ў абмен вызвалілі грамадзяніна РФ і Нямеччыны Артура Пятрова, які ў 2023 годзе быў арыштаваны на запыт ЗША на Кіпры паводле падазрэння ў кантрабандзе мікраэлектронікі і адмыванні грошай.

Папярэдні абмен зняволенымі паміж Расеяй і ЗША адбыўся ў лютым. Масква аддала асуджанага на 14 гадоў паводле абвінавачання ў кантрабандзе наркотыкаў экс-супрацоўніка амерыканскага пасольства, які на момант арышту працаваў выкладчыкам у маскоўскай Англа-амерыканскай школе, Марка Фогеля.

ЗША перадалі Расеі грамадзяніна РФ Аляксандра Вінніка, якога судзілі паводле абвінавачання ў адмыванні не менш як $4 млрд праз крыптабіржу BTC-e.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках